29-02, 21:49

Альбом года – Stasi ад Neuro Dubel

На апошнім альбоме Neuro Dubel пануе беларускасць: 12 песень супраць пяці, адна дзвюхмоўная ды 7 вершаў.

“Звычайныя гурты за тры гады сталеюць. Гурты з 18-гадовай гісторыяй удасканальваюцца. Neuro Dubel сабраў усё, за што яго любілі, і выдаў гэта адной кружэлкай, дадаўшы кліп ды некалькі паліфанічных мелодыяў. Энергічныя канцэртныя гіты з адвольнымі рыфмамі і запамінальнымі рэфрэнамі змяняюцца спакойнымі рускамоўнымі баладамі. Не абыйшлося і без рымэйкаў і палітычнай сатыры. Камбайнёры, Уга Чавес, і, канечне, підарасы, добра ўпісваюцца ў тэматыку творчасці незвычайнага калектыву. Адным словам, калі вам хаця б аднойчы падабалася творчасць Куллінковіча і кампаніі, адразу ж набывайце альбом”, - такую рэцэнзію атрымаў Stasi ад слушнага музычнага парталу “Тузін Гітоў”.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя