04-07, 10:16

Выстава "Беларусь партызанская" адкрылася ў сталiчным музеi Вялiкай Айчыннай вайны

Яна з'яўляецца апошняй, трэцяй часткай праекта "Беларусь. Трыумф пераможцаў" — трохi раней музей прэзентаваў выставы, прысвечаныя трафеям вайны i наступальнай аперацыi "Баграцiён".
 
Новая выстава адкрывае для наведвальнiкаў калекцыi партызанскiх рукапiсных часопiсаў, а таксама калекцыю прадметаў выяўленчага мастацтва — малюнкаў i карцiн. Рукапiсны часопiс у гады вайны выпускаўся шмат у якiх партызанскiх атрадах i брыгадах, у iм партызаны занатоўвалi ўсе старонкi свайго жыцця — ад афiцыйных дакументаў да карыкатур, ад апiсання подзвiгаў загiнулых таварышаў да спiсаў святочных датаў. У красавiку 2009 года рашэннем Рэспублiканскай камiсii па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны музейнай калекцыi рукапiсных часопiсаў была прысвоена катэгорыя "1", г.зн. каштоўнасцi мiжнароднага значэння.

Дарэчы, якраз калекцыя гэтых партызанскiх часопiсаў уразiла пасла Яе Вялiкасцi Каралевы Вялiкабрытанii ў Беларусi спадара Найджэла Гоўлд-Дэвiса, якi на нядаўняй навукова-практычнай канферэнцыi казаў пра магчымасць прэзентацыi такiх унiкальных экспанатаў для заходняй публiкi. На сёння калекцыя налiчвае 248 экзэмпляраў, паведамляе Звязда.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя