Сёння пройдзе расійскі адборачны тур міжнароднага музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2008". Артыста, які будзе прадстаўляць Расію, будуць абіраць з 25 кандыдатаў у два этапы.
У расійскім топе-25 пададзеныя і беларусы - Паліна Смолава, Ганна Мушак, рэп-дуэт Макс Лоранс (вядомы ў Беларусі як Максім Сапацькоў) і Сацура.
Трансляцыя адборачнага канцэрту пачнецца ў 21.45 на тэлеканале "Планета РТР". Гледачы змогуць аддаць свой голас на працягу 15 хвілінаў пасля эфіру.
Нагадаем, што Беларусь конкурсе "Еўрабачанне-2008" будзе прадстаўляць Руслан Аляхно.




