13-03, 14:53

Выдана серыя юбілейных паштовак да 90-годдзя БНР

Суполка “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў і камісія па культуры Партыі БНФ падрыхтавалі серыю паштовак да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

“На ўсіх паштоўках выяўлена беларуская нацыянальная сімволіка — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг. На адной — фрагмент літаграфіі Віктара Сташчанюка з выявай будынка, дзе была абвешчана БНР. На дзвюх іншых — фрагменты маіх карцін старога Менску і Вільні. Аўтар дызайну паштовак — Ігар Марачкін, — кажа адзін з аўтараў серыі Мікола Купава.

Паштоўкі выдадзены на грошы мастакоў і членаў камісіі па культуры Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН. Паводле Купавы, іх можна знайсці ў мінскім офісе Партыі БНФ.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя