Сёння ў Гродне распачынаецца буйная культурніцкая акцыя вядомага польскага мастака Гэнрыка Чэсьніка.
Як паведаміў Рацыі консул Генеральнага кансуляту Рэчы Паспалітай у Гродне Марэк Малюхнік, які курыруе пытанні культуры, прэзентацыя творчасці Гэнрыка Чэсьніка адбудзецца адразу ў двух месцах – а 16-й гадзіне ў гродзенскім Новым замку і а 18-й у Гарадской выставачнай залі. Дырэктарка гэтай залы Ірына Сільвановіч удакладніла, што ў Сенатарскай залі Новага замку Гэнрык Чэсьнік выставіць вялікія жывапісныя палотны, а ў Гарадской выставачнай залі – графічныя творы. Разам з польскім мастаком у Гродна завітаў і дырэктар Мастацкай галерэі з Сопату Збігнеў Бускі.
Вацлаў ГАЛІМСКІ







Каментары