Сёння ў памяшканні гродзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы адбылася прэзентацыя гістарычных паштовак, прысвечаных 90-м угодкам заснавання Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прэзентацыя першага накладу паштовак адбылася адмыслова для журналістаў, якія зацікавіліся праектам яшчэ да яго рэалізацыі. Адзін з ініцыятараў выдання гэтых паштовак - кандыдат гістарычных навук Андрэй Чарнякевіч - зазначыў, што пры спрыяльных умовах яны б мелі значны попыт.
Набор гістарычных паштовак пад назвай “Гародня – другая сталіца БНР” выдадзены пры дапамозе гродзенскага руху “За Свабоду”. На паштоўках можна сузіраць выявы як страчаных, так і засталых помнікаў архітэктуры, якія злучаны з партрэтнымі здымкамі такіх дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння як Антон Луцкевіч, ксёндз Францішак Грынкевіч, Зоська Верас, Тамаш Грыб, Паўліна Мядзёлка, Васіль Захарка.
Вацлаў ГАЛІМСКІ







Каментары