17-03, 23:32

На "Еўрабачанні-2008" Руслан Аляхно выступіць у другім паўфінале пад дзевятым нумарам

На міжнародным тэлевізійным конкурсе песні "Еўрабачанне-2008" у Бялградзе прадстаўнік Беларусі Руслан Аляхно выступіць 22 мая ў другім паўфінале пад дзевятым нумарам. Такі вынік лёсавання, што адбылося 17 сакавіка ў сербскай сталіцы на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый. 

20 мая ў першым паўфінале выступяць: 1. Чарнагорыя, 2. Ізраіль, 3. Эстонія, 4. Малдова, 5. Сан-Марына, 6. Бельгія, 7. Азербайджан, 8. Славенія, 9. Нарвегія, 10. Польшча, 11. Ірландыя, 12. Андора, 13. Боснія і Герцагавіна, 14. Арменія, 15. Нідэрланды, 16. Фінляндыя, 17. Румынія, 18. Расія, 19. Грэцыя.

22 мая ў другім паўфінале свае кампазіцыі прадставяць: 1. Ісландыя, 2. Швецыя, 3. Турцыя, 4. Украіна, 5. Літва, 6. Албанія, 7. Швейцарыя, 8. Чэхія, 9. Беларусь, 10. Латвія, 11. Харватыя, 12. Балгарыя, 13. Данія, 14. Грузія, 15. Венгрыя, 16. Мальта, 17. Кіпр, 18. Македонія, 19. Партугалія.

У фінал, які пройдзе 24 мая, аўтаматычна кваліфікаваліся пяць краін: Сербія (пераможца мінулагодняга конкурсу), Вялікабрытанія, Германія, Францыя і Іспанія (заснавальнікі "Еўрабачання").

Германія і Іспанія будуць трансляваць першы паўфінал і галасаваць за яго ўдзельнікаў, а жыхары Францыі і Вялікабрытаніі ўбачаць другі паўфінал і, адпаведна, змогуць прагаласаваць за выканаўцаў, якія ім спадабаліся. Сербія будзе трансляваць абодва паўфіналы, але галасаваць толькі за ўдзельнікаў другога. //БелаПАН

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя