Помнік паэту Максіму Багдановічу, якія стаіць каля Тэатра оперы і балета ў Мінску, будзе перамешчаны да вуліцы, названай у яго гонар. Такое рашэнне было прынята сёння падчас азнаямлення прэзідэнта Беларусі з хадой рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка тэатра.
Міністр культуры Уладзімір Мацвейчук сказаў, што “ёсць багата пунктаў гледжання аб пераносе помніка.. Ёсць прапанова перанесці яго ў бок вуліцы Багдановіча”. Ён таксама дадаў, што адзін з аўтараў помніка супраць яго пераносу: “Нашыя “свядомыя” толькі і чакаюць гэтага рашэння”.
На гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Лічыце, што рашэнне сёння прынятае… Лагічна па змесце ўсё зразумела, рабіце і пераносьце”. //"Інтэрфакс"




