Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў заснавала прэмію імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Экспертная камісія прыме рашэнне, хто з акцёраў, рэжысёраў, сцэнарыстаў, драматургаў або творчых калектаваў дастойны гэтай узнагароды, прысвечанай 200-годдзю з дня нараджэння заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафесійнай драматургіі і тэатра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Прэмія будзе ўручана на ўрачыстым вечары, прысвечаным Міжнароднаму дню тэатра, які 27 сакавіка пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я.Купалы.
Па традыцыі на вечары будуць уручаны прызы Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Хрустальная Паўлінка", "Хрустальны анёл", "Хрустальная зорка", "Хрустальная кветка". //БЕЛТА




