08-05, 16:44

У Гайнаўцы – Тыдзень бібліятэкі

8 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень бібліятэкара і бібліятэк.

Ад пачатку тыдня Гайнаўская гарадская бібліятэка ладзіць Тыдзень бібліятэкі. Штодзень адбываюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыіі новавыдадзеных кніг, выставы, аўкцыёны і многае іншае.

Сёння чытальня пераўтварылася ў тэатр. Дзеткі з гайнаўскіх школ прыйшлі на сустрэчу з кніжкай, якую ў вельмі нетыповай форме прадставіў тэатр “Пад Ажэлкем” з Беластока.

Дзеці ўбачылі спектакль “Тры разы прынцэса, тры разы цмок”.

Пасля была яшчэ і крыху смешная, але вельмі павучальная лекцыя пра тое, чым насамрэч з’яўляецца тэатр і што супольнага мае з бібліятэкай.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя