08-05, 18:02

У Брэсце будзе ўсталяваны манумент, прысвечаны 1000-гадовай гісторыі горада

Праект ужо зацверджаны прэзідэнтам, а яго аўтару Аляксею Паўлючуку засталося толькі зрабіць некаторыя ўдакладненні. 

Манумент будзе ўяўляць сабою шматярусную і шматфігурную кампазіцыю са скульптурамі дзеячаў, якія пакінулі значны след у гісторыі горада, сярод якіх Вітаўт, Ягайла, Мікалай Радзівіл Чорны, Леў Сапега, Юльян Урсын Нямцэвіч і іншыя. А на вяршыні калоны будуць знаходзіцца выявы ўкленчанага купца да Маці Божай, сімвалізуючыя легенду аб заснаванні горада. Месца ўсталёўкі таксама вызначанае – гэта скрыжаванне вуліц Савецкай і Гогаля ў гістарычным цэнтры горада.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя