14-05, 11:12

Партрэты Радзівілаў з Польшчы будуць экспанавацца ў Нясвіжскім замку

Па словах начальніка упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Васіля Чэрніка, намер польскага боку прадаставіць на дэпазіт арыгіналы зафіксаваны ў пратаколе беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, пасяджэнне якой прайшло месяц таму ў Познані. Работы будуць прадастаўлены, калі адкрыецца першая чарга рэканструюемага палацава-паркавага комплексу ў Нясвіжы.

Васіль Чэрнік адзначыў, што пытанне вяртання гісторыка-культурных каштоўнасцей у Беларусь з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы заўсёды ўпіраецца ў адну праблему - заканадаўства дзяржаў не дае магчымасці вяртаць каштоўнасці, якія належаць беларускаму народу, у краіну іх паходжання. Разам з тым магчыма арганізоўваць абмен гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. //БЕЛТА
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя