14-05, 21:09

З аўтазакам на Рок-маёўку

Ля мінскага Da-club стаіць аўтазак, арганізатары папярэджаныя пра забарону на прамовы.

Сёння ўвечары на мінскім Da-club праходзіць закамуфляваная прэзентацыя складанкі “НезалежныЯ”, да якой датычнае і Радыё Рацыя.

Ля ўваходу ў клуб стаіць аўтазак з адчыненымі дзвярыма…

Арганізатары, як паведаіміў Рацыі Франак Вячорка, папярэджныя пра наступствы, калі са сцэны будуць нейкія прамаўленні ці заклікі.

Зазнчым, што ўручаць прызы пераможцам конкурсу “НезалежныЯ” мусіў пісьменнік Уладзімір Арлоў. Гэтага, з прычыны пагрозы “хапуна”, не адбылося.
 

Сяргей БУДКІН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя