На сёння пытанне пра аднаўленне каплiцы вырашанае. Праведзеныя даследчыя работы.
Аляксандр Башкоў, спецыялiст "Брэстрэстаўрацыяпраект" i дацэнт Брэсцкага ўнiверсiтэта iмя Пушкiна расказаў "Звяздзе", што падчас раскопак яны знайшлi астанкi чатырох чалавек, прадстаўнiкоў роду Ажэшкаў. Знойдзена шмат прадметаў побыту, фрагменты адзення, нават кавалак слуцкага пояса.
Аблвыканкамам прафiнансаваны на гэты год выраб праектна-каштарыснай дакументацыi. Сродкi на рэканструкцыю чакаюцца ў наступных гадах. Патрэбна 600—700 мiльёнаў рублёў. Ёсць задумка стварыць у будынку музей шляхецкiх родаў Палесся.




