Аматары эксперыментальнай археалогіі з Браслава пачалі сезон сумеснымі праектамі з польскімі калегамі-аднадумцамі.
Цягам красавіка на тэрыторыі вядомага скансэна, які імітуе паселішча вікінгаў і славян каля сучаснага гарадка Волін (непадалёку ад Шчэціна), некалькі адмыслоўцаў з Браслава ўзводзілі шэраг пабудоў. Праца будзе працягнута летняй парой.
Яшчэ адна група прымала ўдзел у ХІ рыцарскім турніры, што праводзіўся напачатку траўня каля замка ў горадзе Ілжа. Беларусь на гэтым турніры прадстаўлялі таксама чатыры музычныя гурты даўняй музыкі.
Напрыканцы траўня – пачатку чэрвеня рамеснікі з Браслава паўдзельнічаюць адразу ў пяці імпрэзах на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ў археалагічным пікніку ў Старахавіцах, фэстах даўняй культуры ў Радаме, Лондзе (побач з Познанню).
Каляндар імпрэз наступных летніх месяцаў таксама шчыльны. А вось у Беларусі калектыў зусім не запатрабаваны. Нават арганізатары фестывалю ў Полацку 18 траўня не палічылі патрэбным запрасіць калектыў з Браслава. // Westki.info








Каментары