Такую назву мае выстава фотамастака Рымантаса Дзіхавічуса з Літвы, што адкрыла свае дзверы для наведвальнікаў 1-га ліпеня ў Новым замку Гродна і прадоўжыцца яна да жніўня.
Упершыню гэтую выставу гродзенцы пабачылі каля 20-ці год назад. Гэта была ўнікальная з’ява для былога СССР – аголеная жанчына на фоне прыродных пейзажаў. Чорна-белы колер фотаработ – хутчэй водгук былых занятак графікай і адпаведнае светаўспрыманне, чым тэхнічныя магчымасці фатаграфіі тагу часу.
Фота-калегі Рымантаса з Гродна ў адзін голас адзначылі, што выставу трэба паглядзець моладзі, і ўспомнілі першы прыезд мастака ў Гродна. Падзяліліся тымі ўражаннямі, якія яны атрымалі ад сваеасаблівага і амаль «несавецкага» погляду мастака на жаночую прыгажосць.
На адкрыцці прысутнічала шмат прадстаўнікоў творчага кола Гродна і аматараў мастацкага фота. Наведаў выставу і старшыня гарвыканкама Антоненка, паведамляе гродзенскі Твой Стыль.







Каментары