Увечары 1 ліпеня на мінскім стадыёне "Трактар" адбыўся канцэрт "Кінапробы-46", прысвечаны памяці Віктара Цоя (у чэрвені яму споўнілася б 46 гадоў).
У праграме ўзялі ўдзел гурты "Пікнік", "Прапаганда", "Мультфільмы", "Зямля Каралевы Мод", "Сініца" і іншыя.
Як заяўлялі арганізатары канцэрта, ён мусіў стаць "жывой версіяй вядомых магнітаальбомаў "Кінапробы-1" і "Кінапробы-2", у запісу якіх бралі ўдзел лепшыя расійскія выканаўцы". На жаль, не прыехалі ў Мінск абяцаныя ў афішы Чічэрына і Найк Барзоў, а большасць выканаўцаў, якія ўдзельнічалі ў канцэрце, мала што творча звязвала з Віктарам Цоем, паведамляе БелаПАН.







Каментары