03-07, 18:39

Майстру-самавучку з Брэсчыны прысвяцілі кнігу

У выдавецтве "Літаратура і мастацтва" выйшла кніга "Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка".

Ніколі яшчэ такія раскошныя выданні не прысвячаліся майстрам-самавучкам з глыбінкі. 176 старонак і амаль такая ж колькасць маляўнічых ілюстрацый распавядаюць аб жыцці і творчасці жыхара вёскі Стойла Пружанскага раёна, народнага майстра разбярства па дрэве Мікалая Тарасюка. Ён у сваіх працах сімвалічна ў мініятурным выглядзе аднаўляе згублены сялянскі побыт, дэталёва паказвае, якой была цяжкая вясковая праца, паэтызуе "мужыцкую" філасофію і як мастак даказвае нам, што праца на зямлі - Божая праца.

З дрэва, саломы, а часам каляровага дрота Мікалай Тарасюк стварае гістарычную, сацыяльную і разам з тым паэтычную казку. Мастак у сваіх працах адлюстроўвае назаўжды згублены ўклад заходне-беларускай вёскі. З працамі майстра можна пазнаёміцца ў шматлікіх музеях Беларусі. На аснове сваіх прац, на радзіме ў вёсцы Стойла Мікалаям Тарасюком створаны музей "Успаміны Бацькаўшчыны".

 

Паша БЯРОЗАВЫ, РАДЫЁ РАЦЫЯ, БРЭСТ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя