08-08, 15:10

Схілілі галовы ля магілы Магдалены Радзівіл

Працягваецца экспедыцыя сяброў Беларускай Нацыянальнай Памяці па еўрапейскіх краінах. Другім прыпынкам стаў Бургільён, прыгарад швайцарскага горада Фрыбура. На мясцовых каталіцкіх могілках пахаваная славутая беларуская княгіня-асьветніца Магдалена Радзівіл.

Раней мы пісалі пра яе на старонках свайго блогу. Магдалена Радзівіл – знакамітая постаць нацыянальнага грамадскага і рэлігійнага жыцця першай паловы ХХ ст. Яна вельмі шмат зрабіла для развіцця беларускай нацыянальнай свядомасці. Айцец Аляксандар Надсан напісаў пра гэтую жанчыну кнігу "Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Ўніі ў Беларусі", з якой цікаўныя могуць больш падрабязна даведацца аб біяграфіі і справах Магдалены Радзівіл.

Інфармацыю пра месца пахаваньня княгіні БНП атрымала ў ліпені 2007 г. ад спадарыні Монікі Банкоўскі. Але вось толькі зараз атрымалася правесці невялікую акцыю памяці М.Радзівіл. Пад нацыянальным сьцягам і па традыцыйнаму сцэнару прайшла акцыя ўшанавання.

Не адбылося і без кур'ёзаў. На могілках быў каталіцкі святар з Польшчы, які наведваў пахаванні сваіх землякоў. Ён быў вельмі-вельмі зьдзіўлены прысутнасці беларусаў з бел-чырвона-белымі сцягамі.

У мясцовай царкве ў гонар Маці Божай Кармэльскай сябры БНП памаліліся за душу славутай беларускі. Падобна, што словы малітвы на нашай роднай мове ў сценах гэтай царквы прагучалі ўпершыню з дня смерці Магдалены Радзівіл. Але спадзяемся, што надалей гэтае месца стане наведвацца беларусамі, сотні якіх жывуць цяпер у рэспубліцы ў Альпах. Дакладныя каардынаты можна даведацца на мапах, якія мы ствараем на нашых старонках у сеціве.

А экспедыцыя БНП накіравалася далей у Баварыю.

Беларуская Нацыянальная Памяць

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя