08-08, 15:43

Беларусы знялі мультфільм пра іншапланецян

Беларускія аніматары завяршаюць працу над новай мультыплікацыйнай стужкай пра касмічных ратаўнікоў «Плюс і мінус».

Рэжысэр мультфільму Аляксандар Ленкін, знаёмы гледачам па мультсэрыяле «Прыгоды рэактыўнага парася».

Паводле сюжэту новай анімацыйнай стужкі, на зямлі іншаплянэцяне Катыёнік і Анімоніс знаёмяцца з хлопчыкам Пецем і ягоным сабакам Шарыкам. Так пачынаецца сяброўства Пеці з іншаплянэцянамі, а Шарык пачынае сумаваць і вырашае паляцець на іншую плянэту.

Як паведаміла карэспандэнту агентцва «Мінск‑Навіны» прэсавая сакратарка Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алена Мельнікава, працягласьць новага мультфільму — 13 хвілін. Над малюнкамі кожнага кадра (а іх у стужцы больш за 70 тысяч) працавалі 20 мастакоў‑прамалёўшчыкаў. Плянуецца, што праца на мультыплікацыйным фільмам будзе завершаная ўжо ўвосень, паведамляе  агентцва «Мінск‑Навіны»

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя