З 30 верасня па 1 кастрычніка ў вёсцы Дубічы Царкоўныя (Гайнаўскі павет Падляшскага ваяводства) адбудзецца міжнародны семінар “Выкарыстанне культурнай спадчыны ў турыстыцы”.
У семінары прымуць удзел працаўнікі ўстаноў турыстыкі, культуры, супрацоўнікі музеяў, нацыянальнага парку “Белавежская пушча”, народныя майстры і экскурсаводы з Камянецкага і Пружанскага раёнаў Берасцейшчыны і Свіслацкага раёна Гарадзеншчыны.
Семінар ладзіць Аддзел прамоцыі і рэгіянальнай палітыкі, турыстыкі і супрацоўніцтва з замежжам Гайнаўскага павета
Радыё Рацыя






