30-10, 08:57

Больш за 50 гістарычных і навуковых выданняў Латвіі перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Больш за 50 новых гістарычных і навуковых выданняў перададзена ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі. Уручэнне кніг адбылося сёння на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі "Беларусь - Латвія: дыялог гісторыі, навукі і культуры".

Як адзначыў на мерапрыемстве дырэктар НББ Раман Матульскі, супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі Беларусі і Латвіі - лепшы прыклад узаемадзеяння і павагі культурных традыцый абедзвюх дзяржаў. Паводле яго слоў, нацыянальныя бібліятэкі дзвюх краін супрацоўнічаюць ужо больш як дзесяць гадоў, і гэта дае магчымасць абменьвацца шэрагам перыядычных выданняў.

Сёння падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Латвійскай акадэмічнай бібліятэкай, паведаміў Раман Матульскі. Дзякуючы дакументу, з'явіцца магчымасць наладзіць больш актыўны інфармацыйны і кнігаабмен, а ў будучым стварыць электронную бібліятэку, якая дазволіць абменьвацца калекцыямі, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць.

"Гісторыя нашых краін вельмі блізкая. У нас цесна пераплецены культурныя, навуковыя і адукацыйныя традыцыі. Упэўнены, што асновы, закладзеныя ў мінулым, будуць добрым фундаментам для развіцця супрацоўніцтва як паміж бібліятэкамі, так і ў цэлым паміж дзвюма краінамі. Нам няма чаго дзяліць, але ёсць што захоўваць", - падкрэсліў Раман Матульскі. Ён таксама дадаў, што 20-21 лістапада ў Беларусі адкрыецца навуковы форум, прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Латвійская акадэмічная бібліятэка, заснаваная ў 1524 годзе, з'яўляецца адной са старэйшых у Еўропе. У яе фондах знаходзіцца больш як 3,5 млн. крыніц інфармацыі. Бібліятэка праводзіць даследаванні ў галіне бібліятэчнай, бібліяграфічнай, кніжнай справы і інфармацыйных тэхналогій, паведамляе БЕЛТА

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя