На Гродзеншчыне выдадзеная першая кніга з серыі «Помнікі гісторыі культуры Береставіччыны». Аўтар — кіраўнік групы па стварэнні раённага краязнаўчага музея, мясцовы краязнаўца Мікалай Паценка – распавядае гісторыю касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе па падданні пахавана сэрца вялікага гетмана ВКЛ Яна Кароля Хадкевіча.
У мясцовай друкарні рыхтуецца да выпуску яшчэ адна кніга таксама з новай серыі «Іх імёнамі названыя вуліцы Бераставіцы». Прысвечана кніга выхадцу вёскі Малая Бераставіца, прафесару Віленскага ўніверсітэта, навукоўцу Ігнату Анацэвічу і былому міністру будаўніцтва, выхадцу з вёскі Сыраежкі, Гераю Сацыялістычнай Працы, Ганароваму грамадзяніну горада Мінска Яну Жыжэлю.
Лаўрэат прэзідэнцкай прэміі Мікалай Паценка працуе над чарговай з гэтай серыі кнігай, якая распавядзе аб партызанцы Вользе Соламавай, што загінула ў вёсцы Жарноўка, паведамляе гродзенская газэта Перспектыва








Каментары