У Амерыку на гэтым тыдні адпраўленыя восем экспанатаў Наваградскага гісторыка-краязнаўчага музея па гісторыі партызанскага габрэйскага атрада, што дзейнічаў на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якім кіравалі браты Бельскія.
Па запыце Музея Халакоста ў горадзе Фларыда яны будуць прадстаўленыя на выставе «Мужнасць і спагада; спадчына братоў Бельскіх». Сярод прадметаў – медыцынскія прылады, цагліны, цвікі, дрэва - як элементы, знойдзеныя пад час археалагічных раскопак на месцы былога габрэйскага гета. Запрашэнне на выставу – першы досвед такога міжнароднага супрацоўніцтва Наваградскага музея, паведамляе гродзенскае выданне Перспектыва






Каментары