08-11, 18:16

"Бацька" гісторыі Палесся

У Музеі Беларускага Палесся (Пінск) адкрылася экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю былога дырэктара Баяна Васільевіча Міралюбава.

Выхадзец Тамбоўскай вобласці, у юнацтве апынуўся ў Пінску, ён усё сваё жыццё займаўся даследаваннем Палесся, удзельнічаў у шматлікіх археалагічных экспедыцыях. Менавіта ён выказаў думку аб магчымасці знаходжання на Замкавай гары ў Тураве Гомельскай вобласці знакамітых тураўскіх саркафагаў. Вынікі раскопак пацвердзілі думку  пінскага краязнаўца. Адзін з знойдзеных саркафагаў перададзены на захоўванне ў Пінскі краязнаўчы музей. У другой палове мінулага стагоддзя Міралюбаву даверылі раскопкі гарадзішча старажытнага Пінска. Усе знойдзеныя ім прадметы таксама захоўваюцца ў музеі, з якім звязаная вялікая частка яго працоўнага жыцця, паводле Mypinsk.com

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя