25-02, 11:25

Відэа са скандалу на V агульнапольскім фестывалі беларускай песні

Нагадаем, у суботу напрыканцы гала-канцэрту студэнты-каліноўцы Аляксей Трубкін ды Ігар Шчыкарэвіч выйшлі да сцэны з двухметровым бел-чырвона-белым сцягам. Але прастаяць хлопцы здолелі толькі паўхвіліны.

Ахоўнікі імпрэзы схапілі іх і паспрабавалі вывесці з залі. Аднак юнакі ў адказ селі на падлогу і адмовіліся выйсці самастойна. Тым не менш, пасля хвіліннай патасоўкі на вачах у гледачоў шасцёра ахоўнікаў пад выступ ансамбля “Свята” вынеслі каліноўцаў на руках. Пры гэтым хлопцы працягвалі размахваць сцягам.

Цікава, што інцыдэнт адбыўся ў прысутнасці беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі, міністра культуры Уладзіміра Матвейчука ды ўсіх консулаў.

Адразу пасля выхада з залі хлопцы былі вызваленыя.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя