25-02, 15:39

КДБ прапанаваў праз Бандзюка дапамогу "Грамадзянскаму форуму"

Невядомы чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ, прапанаваў супрацоўніцтва актывісту маладзёвай арганізацыі “Грамадзянскі форум”, жыхару Жыткавічаў Аляксандру Бандзюку.

Па яго словах, 20 лютага яму патэлефанавалі з райваенкамата і запрасілі на сустрэчу. Ваенныя паведамілі, што ім трэба ўдакладніць звесткі пра маладога чалавека што да прызыву.

“Калі я прыйшоў у ваенкамат, мяне запрасілі да ваенкама ў кабінет. Ваенкам мяне сустрэў, сам выйшаў і пакінуў адзін на адзін з чалавекам у цывільным. Той сказаў, што ён прадстаўляе КДБ, а я цікаўлю спецслужбы таму, што маю лідэрскія здольнасці і мог бы быць ім карысны. Затым кэдэбіст паведаміў, што ў Жыткавічах арганізацыя “Грамадзянскі форум” маларазвітая, ёй патрэбна падтрымка, асабліва легальная, і КДБ можа нам дапамагчы - камп’ютэрам і грашыма. Мне асабіста гэты чалавек прапанаваў аднаўленне ў Гомельскім універсітэце, з якога я быў выключаны у 2006 годзе”, — удакладніў Аляксандр Бандзюк.

Па словах актывіста, чалавек у цывільным прапанаваў яму зноў сустрэцца 27 лютага у “больш неафіцыйным месцы”.

Павел КАТВІЦКІ

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя