Такое рашэнне было прынята, бо ў судзе Барыс Хамайда запатрабаваў перакладчыка з рускай на беларускую мову.
Нагадаем, сёння аб 11-й гадзіне Алена Залеская і Барыс Хамайда, а таксама сяброўка БСДП (Грамада) Ганна Латышава выйшлі з партрэтамі памерлай Ірыны Казулінай і свечкамі да так званага “сіняга дому” ў цэнтры горада.
Жанчыны распаўсюджвалі ўлёткі з весткамі пра смерць жонкі вядомага палітвязня. Хамайда прымацаваў фотаздымак і свечку на століку з незалежнай прэсай, якую ён штодзень распаўсюджвае на гэтым месцы.
Прыкладна праз пятнаццаць хвілінаў да іх пад’ехалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС. Да гэтага часу акцыя фактычна скончылася, бо сотня памінальных улётак, якія былі ў жанчын, ужо разыйшліся сярод месцічаў. Застаўся толькі паветраны балончык з сімволікай сацыял-дэмакратаў. Міліцыянты палічылі, што праводзіўся несанкцыянаваны пікет. На супярэчанне Алены Залескай, што памін ня з’яўляецца палітычнай акцыяй, ёй прапанавалі праехаць у пастарунак. Туды ж адвезлі і Барыса Хамайду.
Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ




