25-02, 19:38

Віцебская акцыя ў падтрымку сям’і Казуліных доўжылася не больш за 15 хвілін

Актывісты выйшлі да шматлюднага прыпынку каля амфітэатру. Іх было няшмат – бо рашэнне наконт правядзення акцыі было прынятае ў апошні момант. Што, тым не менш, не перашкодзіла міліцыі і грамадзянам у цывільным адразу ж з’явіцца на гэтым месцы.

Міліцыя з’явілася, як толькі былі запаленыя чатыры свечкі каля партрэтаў Ірыны Казулінай. Праваахоўнікі адразу папярэдзілі пра незаконнасць акцыі. Тлумачэнні, што гэта - грамадзянская паніхіда, іх не ўразілі. Таму арганізатары акцыі вырашылі разыйсціся, бо спадзяюцца, што Аляксандра Казуліна сёння ўвечары ўсё ж адпусцяць у Мінск на пахаванне жонкі. Яны таксама збіраюцца прысутнічаць на развітанні з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты краіны.

Варта заўважыць, што большасць мінакоў ведала пра смерць Ірыны Казулінай, і спынялася з пытаннямі да арганізатараў акцыі.
 

 

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя