27-02, 12:08

Прадстаўніку Дзярждэпа ЗША Д.Крамеру адкрылі беларускую візу

Намеснік дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дэвід Крамер звярнуўся па беларускую візу і атрымаў яе, паведамілі ў пасольстве ЗША ў Мінску. 

Аднак прадстаўнік Дзярждэпа ЗША не зможа прысутнічаць на пахаванні Ірыны Казулінай, бо віза сапраўдная толькі з 3 сакавіка.

У дыпмісіі падкрэслілі, што цяпер візіт Д.Крамера ў Беларусь стане магчымым толькі пры ўмове вызвалення Аляксандра Казуліна. 


 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя