Беларусь не будзе кардынальна мяняць сваю знешнюю палітыку. Аб гэтым прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час вырашэння кадравых пытанняў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што палітыка нашай дзяржавы як была, так і застаецца шматвектарнай. "Ніякіх кардынальных змяненняў няма і быць не можа, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Апошнім часам усё часцей чуюцца галасы з розных бакоў, што Беларусь, маўляў, кардынальна мяняе сваю знешнюю палітыку, што мы пайшлі ў некага на повадзе. Мы праводзілі і праводзім акуратную, узважаную знешнюю палітыку, і калі дзе-небудзь ідзём на кампрамісы, як апошнім часам з Еўрапейскім саюзам, то я б не сказаў, што мы змянілі вектар нашай знешняй палітыкі і спрабуем, як некаторыя гавораць, заігрываць з Захадам".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, паміж Расіяй і Захадам, Беларусі проста неабходна выбудоўваць нармальныя адносіны са сваімі суседзямі. "Але калі нешта супярэчыць нашаму заканадаўству, як бы на нас ні націскалі і нас ні травілі, мы на гэта не пойдзем і ад сваёй пазіцыі прынцыпова не адступім", - папярэдзіў беларускі лідэр. //БЕЛТА





