28-02, 18:10

Аляксандр Казулін сустрэўся з аднапартыйцамі

У апошні дзень свайго знаходжання на волі экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін правёў пасяджэнне прэзідыума Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), лідэрам якой зяўляецца апошнія тры гады.

Апошнім часам у гэтай партыі назбіралася шмат праблем. Каб узмацніць унутрыпартыйную дысцыпліну, на мінулым тыдні Аляксандр Казулін быў вымушаны нават накіраваць ліст да сваіх паплечнікаў, у якім раскрытыкаваў некаторых сваіх намеснікаў. Тыя ў сваю чаргу заявілі, што ліст Казуліна быў сфальсіфікаваны партыйнымі апанентамі і ніякага канфлікту ў партыі няма. Сёння Казулін асабіста расставіў усе кропкі над “і”. І пацвердзіў сваё аўтарства таго самага ліста з-за кратаў.

Вось што пра вынікі пасяджэння Рацыі распавёў першы намеснік старшыні партыі Анатоль Ляўковіч:

- Мы канстатавалі, што партыя кансалідаваная, што няма ў нас арганізацыйных, ідэйных і іншых рознагалоссяў. Што ў нас ёсць мэты і задачы наперадзе. Што лідэр партыі з партыяй, а партыя - з лідэрам.

Такім чынам, паводле спадара Ляўковіча, ніякага канфлікту ў БСДП (Грамада) больш не існуе. А даказаць гэта сацыял-дэмакраты будуць мець магчымасць на справе: Аляксандр Казулін прапанаваў кіраўніцтву БСДП актыўна ўключыцца ў работу па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастусь ВАНСЯЦКІ
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя