28-02, 21:40

Аляксандр Казулін вярнуўся ў калонію “Віцьба-3” за хвіліну да сканчэння водпуску

Пра гэта Рацыі паведаміў Сяргей Скрабец, які суправаджаў палітыка з Мінску: “У 19.59 Аляксандр Казулін ізноў пераступіў ганак “Віцьбы-3”.

Варта заўважыць, што вакол калоніі было шмат спецназаўцаў, міліцыі, супрацоўнікаў ДАІ і проста людзей у цывільным. Ля Кургана Славы аўто з Казуліным было спыненае ДАІшнікамі за перавышэнне хуткасці, кіроўцу аштрафавалі.

Прыкладна за 50 км ад калоніі спецназ спыніў машыну брата Аляксандра Казуліна – Уладзіміра. Аўтамабіль абшукалі, ва Уладзіміра Казуліна забралі пасведчанне кіроўцы.

Акрамя таго, па дарозе з Віцебска быў спынены аўтамабіль з журналістамі, машыну абшукалі, у кіроўцы забралі пасведчанне.
 

 Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя