28-02, 23:19

Уладзіміру Казуліну вярнулі пасведчанне кіроўцы

Нагадаем, сёння ўвечары прыкладна за 50 км ад калоніі “Віцьба-3” спецназ спыніў машыну брата Аляксандра Казуліна – Уладзіміра. Аўтамабіль абшукалі, ва Уладзіміра Казуліна забралі пасведчанне кіроўцы. Ён ехаў да калоніі, каб развітацца з братам, у якога скончыўся трохдзённы адпачынак, што далі для пахавання жонкі Ірыны.

У Віцебскім ДАІ ў брата Аляксандра Казуліна папрасілі прабачэння, але зазначылі, што пры ягоным жаданні заўтра яму могуць прадставіць пратакол, на падставе якога былі забраныя дакументы. Варта заўважыць, што дзеля таго, каб забраць дакументы, Уладзіміру Казуліну прыйшлося незапланавана праехаць больш чым 200 км.
 

 

Алена ГРЫНЯВІЦКАЯ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя