29-02, 15:44

А.Мілінкевіча затрымалі і вязуць у аддзяленне міліцыі

Аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча затрымалі супрацоўнікі ДАІ каля Івацэвічаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе палітыка.
Зараз Аляксандр Мілінкевіч едзе ў аддзяленне міліцыі ў Івацэвічах.

- Супрацоўнікі ДАІ паведамілі, што мы нібыта не спыніліся на патрабаванне міліцыянта ў Баранавіцкім раёне, – адзначыла жонка А.Мілінкевіча Іна Кулей.

Нагадаем, сёння павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Брэста.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя