02-03, 17:29

У Салігорску разагнаны сацыяльны мітынг

Сёння ў Салігорску быў разагнаны сацыяльны мітынг, што быў зладжаны мясцовымі грамадскімі актывістамі.

Як паведаміў грамадскі актывіст Павал Батуеў, мітынг ставіў за мэту выказванне падтрымкі індывідуальным прадпрымальнікам, пратэсту супраць адмены льготаў.

На Цэнтральнай плошчы гораду сабралася каля 300 чалавек. Ужо праз 5 хвілін — мітынг пачаўся а 14-й — пасля пачатку акцыі плошча была ачэплена мясцовай міліцыяй, якой на дапамогу прыехаў мінскі спецназ.

Былі затрыманыя дзевяць чалавек: Уладзімір і Іван Шылы, Андрусь Тычына, Крысціна Самойлава, Аляксей Валабуеў, Зміцер Банько, Анатоль Мірашнічэнка, Рыгор Астапеня. Пенсіянеру Генадзю Кудзельку пры затрыманні стала кепска (сэрца), і яго забрала "хуткая".

Зараз затрыманых трымаюць у пастарунку, дзе складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. //"Наша ніва"

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя