03-03, 18:03

Лукашэнка дачакаў трэцяга прэзідэнта Расіі

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з перамогай на выбарах прэзідэнта Расіі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

"Падтрымаўшы Вас, расійскія выбаршчыкі выказаліся за прадаўжэнне стваральнага курсу, мэтай якога з'яўляецца адраджэнне моцнай дзяржавы, умацаванне адзінства Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Мядзведзева прадоўжыцца эфектыўная рэалізацыя прынятых нацыянальных праектаў і эканамічных праграм, якія адпавядаюць у першую чаргу інтарэсам простых людзей.

"Беларусы шчыра рады поспехам, дасягнутым Расіяй за апошні час. Перакананы, аб'яднанымі намаганнямі мы зможам надаць новы дынамізм беларуска-расійскім інтэграцыйным працэсам, стварыць аснову для далейшага павышэння дабрабыту грамадзян нашых краін, разам выстаяць у свеце ўзрастаючых пагроз і выклікаў", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі. //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя