Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пасланне дзеючаму прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведаміла прэс-служба беларускага прэзідэнта.
"2 сакавіка 2008 года стала важнай датай у сучаснай гісторыі Расіі. У гэты дзень грамадзяне Вашай краіны прагаласавалі за захаванне стабільнасці і далейшае правядзенне рэформ, накіраваных на ўмацаванне расійскай дзяржаўнасці. Адзінадушны выбар з'яўляецца пераканаўчым прызнаннем грамадствам праводзімых Вамі палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў", - гаворыцца ў пасланні.
"У многім дзякуючы Вашай дзейнасці Расія адраджаецца. Расце жыццёвы ўзровень народа, павышаецца аўтарытэт краіны на сусветнай арэне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Я высока цаню адносіны даверу, узаемнай павагі, якія склаліся паміж намі, і заўсёды буду рады бачыць Вас на беларускай зямлі, - падкрэсліў Лукашэнка. - Спадзяюся, Ваш вялікі грамадска-палітычны вопыт, багатыя веды і ў далейшым будуць прыносіць карысць Расіі, яшчэ не раз паслужаць нашай агульнай справе - саюзнаму будаўніцтву".




