Аўтамабіль кіраўніка абласной арганізацыі БСДГ Віктара Сазонава быў затрыманы міліцыяй ў Шчучынскім раёне. Разам з Сазонавым з Мінску ў Гродна вярталіся кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін і лідэр мясцовай філіі Партыі БНФ Сяргей Мальчык.
Як паведаміў Рацыі Юрый Істомін, на ягоную думку, затрыманне звязана з заявай гродзенскай кааліцыі АДС пра тое, што 24 сакавіка ў горадзе адбудзецца мітынг і шэсце з нагоды 90-х угодкаў абвяшчэння БНР. Хутчэй за ўсё, міліцыянты шукаюць улёткі, але афіцыйная версія - фальшывыя грошы, дадаў ён.
Радыё Рацыя




