04-03, 17:59

Гродзенскі КДБ актывізаваўся

Супрацоўнікі ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці спрабуюць выклікаць на размову маладога апазіцыйнага палітыка з Мастоў Алеся Зарэмбюка, які, у сваю чаргу, патрабуе ад чэкістаў выканання беларускага заканадаўства, паводле якога існуе адмысловая працэдура наведвання падобных установаў.

Капітан КДБ Алег Жывушка патэлефанаваў сёння апазіцыйнаму палітыку Алесю Зарэмбюку і прапанаваў сустрэцца дзеля адмысловай размовы. Палітык не мае вялікага жадання размаўляць з прадстаўнікамі Камітэта дзяржбяспекі, у сувязі з чым правамоцна патрабаваў ад капітана Жывушкі прытрымлівацца заканадаўства і даслаць адмысловую позву.

- Я пацікавіўся, з якой нагоды і ў якасці каго мяне выклікаюць, на што капітан Жывушка паведаміў пра тое, што мае жаданне са мною паразмаўляць. Але я лічу, што ўпраўленне КДБ не дом сустрэчаў, таму прапанаваў гродзенскім “чэкістам” дзейнічаць у межах закона.

На думку Зарэмбюка, супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі зацікавіла яго грамадская дзейнасць. Не выключана, што ў выпадку атрымання позвы ён наведае дзяржаўную ўстанову 7 сакавіка.

На працягу апошняга часу супрацоўнікі КДБ па Гродзенскай вобласці актывізавалі сваю дзейнасць у адносінах да грамадскіх актывістаў. Некалькі тыдняў таму капітан Алег Жывушка меў размову з актывістам руха “За свабоду” Эдвардам Дмухоўскім.
 

 

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя