Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас яе былі абмеркаваныя пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, умацавання гандлёва-эканамічных стасункаў, супрацы ў гуманітарнай сферы і ў вобласці забеспячэння сумеснай бяспекі, узгодненыя дзеянні у знешняй палітыцы, а таксама шэраг іншых тэм.
Адбылася дэтальная размова пра перспектывы будаўніцтва алімпійскіх аб’ектаў у Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі з удзелам Беларусі, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі таксама стан і перспектывы развіцця стасункаў Беларусі з асобнымі заходнімі дзяржавамі.
Радыё Рацыя





