У Міністэрстве замежных спраў Беларусі "са здзіўленнем" азнаёміліся з заявай афіцыйнага прадстаўніка Белага дому Тома Кейсі, распаўсюджаным у суботу.
- Здзіўленне выклікае сцвярджэнне пра тое, што амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт не была запрошаная на сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Віктарам Гайсёнкам, якая адбылася ўчора ў Мінску з амбасадарамі краін-удзельніц АБСЕ, - паведаміў прадстаўнік МЗС Беларусі Інтэрфаксу.
- Спадарыня Сцюарт сядзела за сталом адразу насупраць намесніка міністра замежных спраў У.Гайсёнка і не магла яго не бачыць, - адзначыў прадстаўнік МЗС.
Ён дадаў, што пасля сустрэчы з амбасадарамі краін АБСЕ у пашыраным складзе адбылася асабістая сустрэча К.Сцюарт з У.Гайсёнкам, дзе апошні афіцыйна праінфармаваў амбасадарку ЗША пра пазіцыю беларускага боку




