Беларускі сенатар Мікалай Чаргінец рэзка выказаўся ў адносінах да амбасадаркі ЗША у Мінску Карэн Сцюарт.
"За ўвесь час сваёй работы ў Мінску яна дзейнічала з уласцівай амерыканскім палітыкам манерай павучання і снабізму. Яна так і не зразумела, што знаходзіцца ў суверэннай краіне, а не ў сябе на кухні", - цытуе Чаргінца Інтэрфакс.
Мікалай Чаргінец лічыць, што нагодай для ўвядзення адміністрацыяй ЗША санкцый у дачыненні да прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахіма" паслужыла збліжэнне пазіцый Беларусі і Еўрапейскага Саюза, што назіралася апошнім часам.




