12-03, 15:07

Актывіста БХД прымушаюць звольніцца з працы

Кіраўніцтва Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, дзе Павал Наздра працуе электрыкам, вырашыла пазбавіць яго працоўнага месца з-за грамадскай актыўнасці.

12 сакавіка галоўны энергетык МДПУ А.Грыніч паведаміў актывісту, што “зверху” прынята рашэнне разарваць з ім працоўны кантракт.

Паўлу было прапанавана звольніцца па ўласным жаданні, але той не пагадзіўся, на што Грыніч паведаміў, што яму быў дадзены загад прарэктарам па адміністрацыйна-гаспадарчай працы МДПУ В.Івановым зрабіць вымову электрыку за адсутнасць на працоўным месцы і не працягваць кантракт, тэрмін якога заканчваецца 31 сакавіка. Павал перакананы, што будзе сфабрыкавана вымова “на пустым месцы”, бо ў лютым такая ж беспадстаўная вымова ўжо была напісана. Паўла вымусілі напісаць тлумачальную запіску, пасля чаго заднім чыслом была напісана дакладная запіска на неіснуючае парушэнне, паведамляе прэс-служба БХД.

Павал упэўнены, што такія захады робяцца наўмысна для таго, каб зрабіць яго “злосным парушальнікам”, каб той пасля не змог нічога аспрэчыць. Сам А.Грыніч сказаў Паўлу, што па працы да яго прэтэнзіяў няма, справа ў грамадскай дзейнасці актывіста.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя