12-03, 16:54

На прадпрымальніцкага актывіста склалі пратакол

12 сакавіка аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева выклікалі ў РАУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе склалі пратакол аб ўдзеле у мітынгу прадпрымальнікаў 11 лютага ў Баранавічах.

Участковы РАУС Маскоўскага раёна Мінска Дарашэнка склаў на Аляксандра Макаева пратакол, на падставе матэрыялаў, што былі дасланыя з Баранавічаў з КДБ, МУС, ад чыноўнікаў райвыканкаму. Макаева абвінавачваюць у арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі 11 лютага ў Баранавічах. Актывіст адмовіўся яго падпісваць, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

- Мой удзел у мітынгу – гэта грамадзянскі ўчынак, які адпавядае Канстытуцыі краіны, - адзначыў Аляксандр Макаеў.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя