14-03, 10:59

Беларусь паскардзілася на ЗША генсакратару ААН

Беларусь паведаміла генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну пра тое, што ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі ў дачыненні да канцэрна “Белнафтахім”, і папярэдзіла, што яе крокі ў адказ “будуць насіць жорсткі характар”.

Як паведаміў 13 сакавіка Цэнтр навін ААН, пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый накіравала на імя генеральнага сакратара ліст, у якім просіць апублікаваць у якасці афіцыйнага дакумента Генеральнай асамблеі ААН заяву беларускага МЗС ад 7 сакавіка ў сувязі з увядзеннем ЗША “дадатковых абмежавальных мер эканамічнага характару” ў дачыненні да “Белнафтахіма”.

У заяве падкрэсліваецца, што ЗША, праігнараваўшы раней дасягнутыя з Беларуссю дамоўленасці, парушылі “ўзгоднены алгарытм дзеянняў па нармалізацыі адносін”. Дзеянні ЗША “сталі грубейшым парушэннем Мемарандума 1994 года, згодна з якім у абмен на добраахвотную адмову Беларусі ад валодання ядзернай зброяй Злучаныя Штаты Амерыкі ўзялі на сябе абавязацельства паважаць незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і, у прыватнасці, не прымяняць да яе меры эканамічнага прымушэння”.

Заява МЗС, а таксама адкліканне для кансультацый у Мінск беларускага пасла ў Вашынгтоне Міхаіла Хвастова былі выліканы публікацыяй Міністэрствам фінансаў ЗША агляду і тлумачэння да ўсіх уведзеных у дачыненні да Беларусі санкцый, нагадвае БелаПАН. У тлумачэннях, у прыватнасці, адзначалася: “Прадстаўнікі ЗША, якія маюць або плануюць дзелавыя адносіны з прадпрыемствамі, у якіх “Белнафтахім” валодае прамым або ўскосным даходам у памеры 50% або больш, павінны мець на ўвазе, што ўся ўласнасць і даходы ад уласнасці гэтых прадпрыемстваў заблакіраваны ў адпаведнасці з урадавым распараджэннем 13405”.

Каментары

/ дадаць каментар /
Тэма:
Імя: *
Тэкст: *
Увядзіце код: *
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя