15-03, 12:47

У Брэсце падтрымалі Аляксандра Казуліна

На стадыёне “Лакаматыў” учора прайшла акцыя ў падтрымку Аляксандра Казуліна. У пікеце прыняло ўдзел каля дваццаці чалавек - прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў, апазіцыйных камуністаў і незалежных прафсаюзаў.

Яны разгарнулі сцягі, выставілі шыльду з патрабаваннем свабоды Казуліну, а таксама раздалі ўлёткі ўсім прысутным. Ды, на жаль, раздаваць было асабліва няма каму. Пікет быў дазволены, але ж дазволены на стадыёне ў аднапавярховым раёне горада з прыватнымі дамамі. Таму і выглядаў больш, як збор сяброў партыі і некалькіх міліцыянераў, якія гэты перфоманс здымалі на камеру.

Мэтай пікету было патрабаванне вызвалення Аляксандра Казуліна і прыцягненне ўвагі грамадства да парушэнняў правоў чалавека.
 

 

Павел БЯРОЗАВЫ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя