17-03, 15:20

Мілінкевіч зрабіў заяву з нагоды “Чарнобыльскага шляху”

Аляксандр Мілінкевіч ініцыюе стварэнне аргкамітэту па правядзенні 26 красавіка 2008 года Чарнобыльскага шляху.

“Чарнобыльскі шлях” набывае новую актуальнасць, таму я бяру на сябе ініцыятыву па яго правядзенні”, - падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

“Сёння беларусаў хвалююць змены ў заканадаўстве, накіраваныя на пазбаўленне сацыяльных гарантыяў для перасяленцаў, інвалідаў і ліквідатараў катастрофы на ЧАЭС. Таксама мы хочам даць нашу ацэнку палітыкі дзяржавы па мінімізацыі наступстваў катастрофы на забруджаных тэрыторыях. “Чарнобыльскі шлях-2008” паслужыць далейшаму разгортванню кампаніі па недапушчэнні будаўніцтва атамнай станцыі ў аўтарытарнай пост-Чарнобыльскай Беларусі”, - заявіў палітык.

Лідэр руху “За Свабоду” запрашае грамадскіх дзеячоў і палітыкаў падтрымаць гэтую ініцыятыву і далучыцца да аргкамітэту.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя