17-03, 23:34

Мілінкевіч сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы

Палітыкі абмеркавалі праблемы грамадскай супольнасці ў Беларусі, пытанні, звязаныя з увядзеннем “карты паляка” і перспектывы далучэння Беларусі да Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

 

Мілінкевіч акцэнтаваў увагу суразмоўцы на неабходнасць прасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусі і магчымасці падтрымкі гэтай палітыкі з боку Польшчы. На думку Мілінкевіча, заходнія суседзі могуць паспрыяць пашырэнню магчымасцяў для беларускай моладі па атрымання еўрапейскай адукацыі. Абмяркоўваліся праграмы дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій, шляхі падтрымкі незалежных беларускіх СМІ. У гутарцы з кіраўніком урада Польшчы Мілінкевіч закрануў праблему палітычных вязняў у Беларусі.

 

Падчас размовы таксама ўздымалася істотнае для беларусаў пытаньне кошту шэнгенскіх візаў і спрашчэння працэдураў па іхным атрыманьні. Апроч гэтага, вялася гаворка пра магчымасці польска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы малога й сярэдняга бізнесу, а таксама пра развіццё транспамежных кантактаў і турызму.

 

Сустрэча была публічнай, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча. Яна адбывалася ў канцэлярыі прэм'ер-міністра. На ёй прысутнічала больш за 30 журналістаў.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя