17-03, 23:36

Дзмітрый Каспяровіч атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту

Актывіст апазіцыі, прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні Беларускага камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" Дзмітрый Каспяровіч атрымаў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэнне аб гэтым вынес 17 сакавіка суд Савецкага раёна Мінска, ён абвінаваціў Д.Каспяровіча ў нецэнзурнай лаянцы. 

Д.Каспяровіч быў затрыманы 15 сакавіка ў раёне сталічнай станцыі метро "Акадэмія навук". У час агляду ў машыне актывіста былі знойдзены наклейкі з заклікам падтрымаць ініцыятыву "Еўрапейская Беларусь" і арганізацыю "Малады фронт", зарэгістраваную ў Чэхіі. //БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя